Место
Центр ремёсел «Наследие»
Адрес
230029 Гродно, ул. Реймонта, 12
Когда:
26 сентября 2020 14:00
Стоимость: Бесплатно
Цэнтр рамёстваў “Спадчына” запрашае на Свята традыцыйных рамёстваў.
Нам, беларусам, засталася багатая і невычэрпная культурная спадчына — традыцыйныя рамёствы. У іх увасобілася жывая душа народа, яго вопыт і эстэтычны густ. Сучасныя майстры доўжаць традыцыі рамеснай справы продкаў.
Адметнай асаблівасцю Свята традыцыйных рамёстваў 2020 года стане знаёмства жыхароў і гасцей горада з традыцыйнымі рамёствамі г. Гродна і Гродзенскай вобласці ( Лідскага і Гродзенскіх раёнаў).
На Свяце будзе арганізавана работа майстроў, якія пазнаёмяць гасцей з асаблівасцямі свайго рамяства. Кожны жадаючы можа прыняць удзел у майстар-класах па ткацтву, саломапляценню, лозапляценню, ганчарству, кавальству, выцінанцы.
Парадуе гасцей канцэртная праграма з удзелам калектываў г. Гродна і Гродзенскай вобласці: народнага фальклорнага калектыва «Жывіца» Гродзенскага раённага культурна — інфармацыйнага цэнтра (філіял “Квасоўскі цэнтр культуры і развіцця народнай творчасці”), фальклорны гурт «Талер» Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, народны ансамбль песні “Нёман” Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры.
Падчас Свята адбудзецца выстава – кірмаш, дзе можна набыць вырабы майстроў-рамеснiкаў, пройдуць конкурсы і віктарыны, пераможцы якіх атрымаюць ўзнагароды.